Знайсці
03.03.2019 / 18:421РусŁacБел

У «Вольным забегу» ў гонар БНР-101 беларусы свету спадзяюцца прабегчы 1000 кіламетраў 

Ад 4 сакавіка стартуе рэгістрацыя на «Вольны забег-2019». Гэта акцыя, што аб'ядноўвае беларусаў свету з нагоды святкавання БНР-101. Сёлета арганізатары спадзяюцца, што дыстанцыя, якую прабягуць удзельнікі, агулам перавысіць 1000 км.

Каб узяць удзел у «Вольным забегу», трэба зарэгістравацца на сайце runbnr.org, прабегчы «вольную дыстанцыю», да падзяліцца ў сацыяльных сетках фотаздымкам з забегу — з бел-чырвона-белым сцягам, або гербам Пагоня і хэштэгам #belarus101run.

«Нам не патрэбныя дазволы і ўзгадненні, каб гэткім чынам адсвяткаваць Дзень Волі, свята нашай свабоды. Мы не ставім таксама аніякіх абмежаванняў па дыстанцыях ці тэмпе: хтосьці можа прабегчы 300 метраў, а хтосьці замахнуцца на паўмарафонскую дыстанцыю ці нават болей, — кажа адзін з арганізатараў Зміцер Ягораў. — Мы жывём у розных краінах, нават на розных кантынентах, але нас абʼядноўвае прага да свабоды і Беларусь у сэрцы».

Асноўным днём забегу вызначаная нядзеля, 24 сакавіка —- чакаецца, што менавіта ў гэты дзень у забегу возьме ўдзел большасць бегуноў. 25 сакавіка будуць падведзеныя вынікі і апублікаваная інфармацыя пра геаграфію і пераадоленую дыстанцыю.

Першы «Вольны забег» адбыўся ў 2018 годзе. Ён абʼяднаў 104 удзельнікі з 16 краінаў. Агулам удзельнікі забегу прабеглі 669 км.

Публічныя ФОТА ўдзельнікаў можна пабачыць на #belarus100run.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930