Знайсці
03.03.2019 / 16:563РусŁacБел

Ад чацвярга ў мінскіх кінатэатрах будуць паказваць фільм з галоўным фаварытам прэзідэнцкай гонкі ва Украіне

Размова пра камедыю «Я, ты, ён, яна» з Уладзімірам Зяленскім і Яўгеніем Кашавым у галоўных ролях.

Фільм будзе дэманстравацца з 7 па 13 сакавіка ў кінатэатрах «Беларусь», «Сільвер Скрын» ды некаторых іншых.

Як пісала «Наша Ніва», камедыя «Квартала-95» пабіла рэкорд украінскага кіно ў пракаце за ўсе гады незалежнасці. Зборы толькі за першыя тры тыдні перавалілі за 60 мільёнаў грыўняў (4,6 мільёна беларускіх рублёў), а кіно паглядзелі амаль 700 000 украінцаў.

Уладзіміра Зяленскага сацыялагічныя апытанні называюць галоўным фаварытам першага туру выбараў, што пройдзе 31 сакавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера