Знайсці
03.03.2019 / 16:47РусŁacБел

Названы лаўрэат прэміі імя Сырыцы: за ўшанаванне памяці ахвяраў сталіністаў пад Оршай

Ігар Станкевіч і Юрась Губарэвіч, фота руху «За свабоду»

Ігар Станкевіч за ўшанаванне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў пад Оршай, кампанію «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» названы лаўрэатам прэміі імя Віктара Сырыцы, якую рух «За свабоду» ўручае ўжо трэці год запар.

Прэмія была заснаваная Радай руху «За свабоду» ў снежні 2016 года ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Віктар Сырыцу. Ёй уганароўваюцца аўтары найлепшых рэгіянальных ініцыятываў па папулярызацыі беларушчыны па выніках мінулага году.

«Я быў вельмі ўзрушаны. У людзей ёсць патрэба памятаць сваіх продкаў, не важна, што ўлады не хочуць. У людзей ёсць патрэба», — распавёў Ігар Станкевіч. На сёння Ігар Станкевіч займаецца зваротамі ў архівы для атрымання інфармацыі пра рэпрэсаваных і раскулачаных сваякоў.

Пераможцай грамадскага галасавання стала Вікторыя Анохава-Жураўлёва за арганізацыю беларускамоўных літаратурных чытанняў для школьнікаў у Пружанах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930