Знайсці
03.03.2019 / 13:0013РусŁacБел

У Брэсце зноў затрымліваюць людзей перад чарговай прагулкай-пратэстам супраць акумулятарнага завода

Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук.

У Брэсце затрыманыя журналісты Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук, паведаміла Харытонава ў сябе ў фэйсбуку. Гэта здарылася напярэдадні чарговага «кармлення галубоў» на плошчы Леніна і прагулкі па цэнтры горада. Такім чынам жыхары Брэста пратэстуюць супраць пабудовы ў прыгарадзе горада акумулятарнага завода. Людзі лічаць, што ўзвядзенне такога прадпрыемства прывядзе да атручвання наваколля свінцом.

У мінулыя нядзелі міліцыя не раз затрымлівала актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава, акцёра-блогера Сяргея Пятрухіна і адстаўнога вайскоўца, праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна.

Кабанава і Пятрухіна ўлады лічаць завадатарамі пратэсту.

Захапленне настойлівасцю пратэстоўцаў у Брэсце на мінулым тыдні вырвалася ў кіраўніка Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. «Арганізуюцца самастойна, выступаюць за вырашэнне лакальных праблем, актыўна прадстаўлены ў інтэрнэце, маюць рухомасць і хуткасць рэагавання, гатовыя актыўна і публічна адстойваць свае інтарэсы», — сказаў Мясніковіч.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930