Знайсці
03.03.2019 / 13:06РусŁacБел

Times назвала прычыну датэрміновага завяршэння саміту Трампа і Кім Чэн Ына

Саміт Дональда Трампа і Кім Чэн Ына завяршыўся датэрмінова з-за таго, што КНДР адмовілася зачыніць сакрэтнае прадпрыемства, занятае узбагачэннем ўрану, піша The Sunday Times.

Як піша выданне, пасля таго як Кім Чэн Ын адмовіўся выканаць патрабаванне, перамовы перапыніліся. Трамп вылецеў у Вашынгтон, а лідэр КНДР застаўся ў В'етнаме ў рамках двухдзённага візіту.

Па дадзеных газеты, гаворка можа ісці аб аб'екце пад назвай «Кангсон», які размешчаны ў прамысловым горадзе Чхаліма за некалькіх кіламетраў ад Пхеньяна. Паведамляецца, што амерыканская разведка ўстанавіла месца знаходжання прадпрыемства на аснове аналізу спадарожнікавых здымкаў.

Як піша Times, у тым, што прычынай датэрміновага завяршэння перамоваў стала менавіта «сакрэтнае прадпрыемства па ўзбагачэнні ўрану», упэўнены былы намеснік пасла КНДР у Вялікабрытаніі Тхэ Ён Хо, які некалькі гадоў таму збег у Сеул. Па словах экс-дыпламата, Трамп у публічных каментарах «вельмі стараўся» схаваць важнасць гэтага завода, каб не паставіць пад пагрозу перспектыву будучых перамоваў з Паўночнай Карэяй.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930