Знайсці
03.03.2019 / 11:015РусŁacБел

37-метровую воданапорную вежу ў Ляхавічах знеслі адным выбухам ВІДЭА

2 сакавіка ў Ляхавічах (Брэсцкая вобласць) выбухам дэмантавалі аварыйную воданапорную вежу. Гіганцкі металічны бак адскочыў усяго на пару дзясяткаў метраў.

Цагляная вежа на вуліцы Южакова была збудаваная ў 1972 годзе. Яе вышыня складала 37 метраў, акружнасць апоры — 13 метраў, таўшчыня сцен 64 см, на вяршыні стаяў металічны рэзервуар аб'ёмам 200 кубоў. З 2015 года яе больш не выкарыстоўвалі.

Кіраваны выбух ажыццявілі спецыялісты Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з Пінска, паведамляе прэс-служба МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930