Знайсці
02.03.2019 / 19:186РусŁacБел

Ілан Маск апублікаваў ВІДЭА запуску карабля Dragon-2, «пілатаванага» манекенам з фільма «Чужы» у адмысловым скафандры

Кіраўнік SpaceX Ілан Маск апублікаваў у сваім твітары відэа запуску прыватнага пілатуемага карабля Dragon-2 (Crew Dragon) да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС).

Ракета-носьбіт Falcon 9 стартавала з касмадрома Канаверал у Флорыдзе раніцай 2 сакавіка. У 10:49 (па Мінску) карабель быў выведзены на арбіту, а праз некалькі хвілін ён паспяхова аддзяліўся ад другой ступені ракеты і пачаў самастойны палёт да МКС.

3 сакавіка Dragon-2 мусіць прыстыкаваўся да станцыі, удакладняе РБК.

У першы палёт на арбіту карабель адправіўся ў аўтаматычным рэжыме, без экіпажу. На борце Dragon-2 знаходзіцца манекен у скафандры, якога Маск назваў Рыплі ў гонар гераіні фільма «Чужы». Апаратура, усталяваная на манекене, дасць інфармацыю, наколькі палёт бяспечны для экіпажа.

Манекен Элен Рыплі. Фота SpaceX

У выпадку паспяховага завяршэння місіі SpaceX пратэстуе сістэму аварыйнага спынення палёту, а затым запусціць Dragon-2 у космас ужо з экіпажам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930