Знайсці
02.03.2019 / 15:017РусŁacБел

У «Галілеа» загінуў наведнік. Ён катаўся на парэнчах і зваліўся з трэцяга паверха

У ноч на 2 сакавіка ў мінскім гандлёвым цэнтры «Галілеа» (будынак аўтавакзала) здарыўся трагічны інцыдэнт — з трэцяга паверха упаў наведнік. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі чытачы.

У інфацэнтры «Галілеа» пацвердзілі смерць наведніка, але адмовіліся ад каментароў. Міліцыя Кастрычніцкага раёна пакуль таксама не каментуе сітуацыю.

Тым часам «Укантакце» ў суполцы заўзятараў мінскага футбольнага «Дынама» з’явіўся допіс пра заўчасную смерць фаната Аляксея «Кашчэя». Збіраецца дапамога яго родным.

Аляксей «Кашчэй». Фота «Укантакце»

«Ці не ён сёння ўначы ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Галілеа» зваліўся ў лесвічны пралёт з трэцяга паверха, катаючыся на парэнчах?», — удакладніў адзін з заўзятараў. «Ён», — адказалі яму.

Карыстальнік, які паведаміў «Укантакце» акалічнасці здарэння, не стаў дадаткова расказаць сітуацыю карэспандэнту «Нашай Нівы». «Я проста чуў пра гэта», — адказаў ён.

Tut.by удакладняе, што кампанія з шасці чалавек адпачывала ў гандлёвым цэнтры. Калі маладзёны спускаліся ўніз з трэцяга паверха, адзін з іх вырашыў з'ехаць на парэнчах, але не ўтрымаўся, зваліўся і разбіўся насмерць.

Пазней у Следчым камітэце пацвердзілі, што «у ноч на 2 сакавіка 28-гадовы мужчына ў ГЦ «Галілеа» на лесвічным пралёце спускаўся ўніз па парэнчах, у выніку чаго зваліўся і быў смяротна траўмаваны».

Праводзіцца праверка. Вывучаюцца запісы камер відэаназірання. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930