Знайсці
02.03.2019 / 10:3313РусŁacБел

Памёр нобелеўскі лаўрэат, ураджэнец Віцебска, Жарэс Алфёраў

Акадэмік Жарэс Іванавіч Алфёраў, выбітны фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі памёр сёння апоўначы на 89 годзе жыцця.

Пра гэта парталу «Навуковая Расія» паведаміла ягоная жонка Тамара Георгіеўна.

Алфёраў атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэнне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанентаў. Яго даследаванні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы. 

Нарадзіўся ў Віцебску ў 1930 годзе. Скончыў з залатым медалём сярэднюю школу № 42 ў Мінску, Ленінградскі электратэхнічны інстытут.

Працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Іофэ (з 1987 да мая 2003 года быў дырэктарам). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1961), доктар фізіка-матэматычных навук (1970). Акадэмік АН СССР (1979), потым РАН. У 1990-91 гадах — віцэ-прэзідэнт АН СССР, старшыня Прэзідыуму Ленінградcкага навуковага цэнтра. З 2003 года — старшыня Навукова-адукацыйнага комплекса «Санкт-Пецярбургскі фізіка-тэхнічны навукова-адукацыйны цэнтр» РАН. 

Імя Жарэса Алфёрава носіць гімназія № 42 у Мінску.

Моднічаў, сябраваў з сынам Крапівы: цікавыя факты з жыцця Жарэса Алфёрава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930