Знайсці
01.03.2019 / 21:443РусŁacБел

Лукашэнка раскрытыкаваў акустыку ў «Мінск-Арэне»: Не разумею, што там можна пачуць!

Аляксандр Лукашэнка «прайшоўся» па культурных пляцоўках у сталіцы. Кажа, у свой час рызыкнулі з Палацам рэспублікі і Нацыянальнай бібліятэкай — не пралічыліся. Чаго не скажаш пра новую «Мінск-Арэну», якой папала за дрэнную акустыку.

«Галоўнае для вашага цэха, каб у розных кірункаў было дзе прыткнуцца, як у народзе кажуць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да прадстаўнікоў сферы культуры.

«Нейкіх пляцовак для поп-музыкі і іншага бракавала — пабудавалі Палац рэспублікі. Хоць мне прапаноўвалі яго знесці: архітэктура не тая, а Валянцін Голубеў крытыкаваў у парламенце, што нам гэтыя калоны азіяцкія не патрэбныя тут. Можа, праект не найлепшы, але я вырашыў яго пабудаваць. Прыгожа ці непрыгожа — не я яго праектаваў, але пляцоўка ёсць. Тры тысячы чалавек могуць прыйсці і паслухаць, прычым якасна, нашага [артыста Уладзіміра] Громава».

У процівагу гэтаму ён назваў «Мінск-Арэну», куды пару гадоў таму хадзіў на канцэрт поп-выканаўцы (каго менавіта — не ўдакладніў).

«Я не даслухаў, там жа немагчыма слухаць! Ніякай акустыкі, сабралі 15 тысяч чалавек, прыехаў тады да нас артыст — не разумею, што там можна пачуць!»

На думку Лукашэнкі, для культуры Беларусі ўжо і не трэба нічога будаваць. Улады зрабілі ўсё, каб у артыстаў, мастакоў і кіношнікаў была пляцоўка для працы. Ён пералічыў адноўленыя філармонію і тэатр оперы і балета ў Мінску. А ў тым жа Купалаўскім тэатры, паводле яго слоў, «люба-дорага» стала пасля рэканструкцыі.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера