Знайсці
01.03.2019 / 19:183РусŁacБел

Прапагандыст Кісялёў пра пляменніка: Пра тое, чым займаўся Сяргей, было вядома і без майго інтэрв'ю

Расійскі прапагандыст Дзмітрый Кісялёў упэўнены, што суд у Германіі ўтаіў сапраўдную крыніцу інфармацыі аб дзейнасці яго пляменніка Сяргея на Данбасе. Пра гэта ён распавёў радыёстанцыі «Говорит Москва».

У матэрыялах судовага пасяджэння значылася, што ўлады вырашылі праверыць дзейнасць грамадзяніна Германіі Сяргея Кісялёва пасля таго, як Дзмітрый Кісялёў у красавіку 2016 года абмовіўся аб удзеле пляменніка ў ваенных дзеяннях на паўднёвым усходзе Украіны.

«Пра тое, чым займаўся Сяргей, было вядома і без майго інтэрв'ю. Яны проста не хочуць раскрываць свае крыніцы. Гэта звычайная гісторыя, тут няма нічога новага. Мы прывыклі да хейтарскіх заўваг. У нас моцны імунітэт супраць гэтага», — адзначыў прапагандыст.

У чацвер, 28 лютага, Сяргея Кісялёва прысудзілі да двух гадоў і трох месяцаў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031