Знайсці
01.03.2019 / 18:1910РусŁacБел

У расійскім Уладзівастоку вырашылі ўсталяваць самую высокую статую Ісуса Хрыста ў свеце

На Крыжовай сопцы на мысе Эгершэльд ва Уладзівастоку, дзе ў савецкі час хацелі паставіць помнік Леніну, вырашылі ўсталяваць 68-метровую статую Ісуса Хрыста, піша расійскі блогер Ілля Варламаў.

Пра планы пабудаваць на Крыжовай сопцы статую Хрыста паведамлялася яшчэ ў 2015 годзе. Тады планавалася, што храм будзе прама ўсярэдзіне манумента, а не побач.

Стваральнікі праекта даследавалі мясцовасць, разгледзелі перспектыўны план размяшчэння статуі і добраўпарадкавання тэрыторыі вакол яе, вывучылі планіроўку назіральнай пляцоўкі, схему ўнутранай будовы пастамента і канструкцыю самай статуі.

Побач са статуяй Хрыста плануецца ўзвесці храм у гонар прападобнага Сергія Раданежскага, разлічаны на 100 вернікаў.

Перш чым усталяваць помнік ва Уладзівастоку, праект павінна разгледзець і зацвердзіць спецыяльная камісія. Аднак у прэс-службе гарадской адміністрацыі паведамілі, што праект у мэрыі не абмяркоўваўся. У адміністрацыі краю таксама кажуць, што ад іх афіцыйных заяў на гэты конт не было.

У Уладзівастоцкай Епархіі таксама нічога пра гэта ведаюць: «Епархія з такой ініцыятывай не выступала», — паведамілі карэспандэнту «ФедералПресс».

Зараз самая высокая статуя Ісуса Хрыста стаіць у Польшчы ў горадзе Свябодзін. Яе вышыня — 36 метраў (52 метры з пастаментам).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930