Знайсці
01.03.2019 / 15:30РусŁacБел

Пайшла выносіць смецце і прапала. Міліцыя і валанцёры шукаюць жанчыну з псіхічным захворваннем

У Калодзішчах знікла 57-гадовая жанчына, якая пакутуе на псіхічнае захворванне. Інфармацыю аб зніклай размясціў пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Міліцыя і валанцёры шукаюць Куліцкую Зінаіду Валянцінаўну, якая сышла з дома раніцай 28 лютага вынесці смецце і не вярнулася. Пазней яе бачылі ў прыгарадным аўтобусе №343, які ехаў у бок Мінска.

Прыметы зніклай: невысокая, вочы зялёныя, валасы афарбаваныя ў фіялетавы колер. Была апранута ў карычневую куртку да ног, белы бярэт, чырвоную хустку, сінюю спадніцу.

Усіх, хто бачыў зніклую або можа паведаміць інфармацыю пра яе месцазнаходжанне, просяць патэлефанаваць па тэл. 102 або валанцёрамі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» па тэл. 7733.

Мінск-навіны

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930