Знайсці
01.03.2019 / 17:5227РусŁacБел

«Беларуская гісторыя — гэта гісторыя агульнарускай народнай самасвядомасці»: Крыштаповіч раскрытыкаваў «Гісторыю беларускай дзяржаўнасці», выдадзеную Акадэміяй навук

Заходнерусіст Леў Крыштаповіч, які з 2008 па 2014 год працаваў намеснікам дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта, выступіў з крытыкай двухтамовай навуковай працы «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці».

Галоўная прэтэнзія Льва Крыштаповіча да аўтараў такая: «на працягу ўсяго постсавецкага часу беларускаму грамадству навязваецца польска-шляхецкі погляд на беларускую гісторыю, у адпаведнасці з якім гістарычны шлях Беларусі ніяк не ўпісваецца ў логіку развіцця Рускай цывілізацыі, Рускага свету».

Перадусім філосаф Крыштаповіч адпрэчвае саму ідэю атаясамліваць гісторыю беларускага народа з гісторыяй беларускай дзяржаўнасці, якая, на думку заходнерусіста, у рэальнасці пачынаецца з савецкага часу: па яго перакананні, ні Полацкае княства, ні ВКЛ, ні Рэч Паспалітая ніякага дачынення да беларускай дзяржаўнасці не маюць. 

«Полацкае княства — гэта не гістарычная форма беларускай дзяржаўнасці (дакладна гэтак жа, як Кіеўскае княства не гістарычная форма ўкраінскай дзяржаўнасці), а з'ява выключна старажытнарускага свету», — перакананы Леў Крыштаповіч. У сваім артыкуле ён даводзіць пра існаванне «старажытнарускага народа, які мае так багата крыніц доказу адзінства свайго спрадвечнага этнічнага адзінства, як ні адзін еўрапейскі народ», якому Полацкае княства і належала. 

Казаць пра Вялікае Княства Літоўскае як беларускую дзяржаву гісторыкі таксама не маюць права, перакананы філосаф Крыштаповіч. Паколькі ВКЛ — поліэтнічная дзяржава, то «тады трэба прызнаць габрэйскую, татарскую дзяржаўнасць ВКЛ, бо габрэі і татары таксама ўнеслі свой уклад у развіццё ВКЛ. На якой падставе квазігісторыкі будуць гэтым народам адмаўляць у гэтым праве?» — задаецца пытаннем заходнерусіст. 

Самай надзейнай крыніцай гістарыяграфіі, да якой Леў Крыштаповіч раіць найперш звярнуцца аўтарам «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці», ён лічыць «Аповесць мінулых гадоў» летапісца Нестара, якая мае поўную назву «Аповесць мінулых гадоў, або Адкуль пайшла Руская зямля, хто ў Кіеве першым пачаў княжыць і адкуль Руская зямля паўстала»: «Са зместу летапісу бачна, што ў несцераўскае паняцце Рускай зямлі ўваходзілі не толькі паляне, драўляне, севяране, славене, але і дрыгавічы, радзімічы, крывічы — гэта значыць, тыя плямёны, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі».

Падзелам Рэчы Паспалітай, лічыць Крыштаповіч, трэба радавацца, бо «дзякуючы падзелам Рэчы Паспалітай беларускі народ нарэшце быў вызвалены ад жахлівага прыгнёту польскай шляхтай, якая звяла наш народ да становішча нявольнікаў». 

Пад агонь крытыкі трапіла і Беларуская Народная Рэспубліка: «БНР уяўляла сабой антыбеларускі праект антыбеларускіх дзеячаў. Гэта ніякая не буржуазная рэспубліка, не нацыянальная форма беларускай дзяржаўнасці. Гэта было фактычна марыянеткавае ўтварэнне, якое, на думку яго ініцыятараў, павінна было быць інструментам палітыкі Захаду супраць Расеі». 

Напрыканцы Леў Крыштаповіч раіць, на чым мусіць грунтавацца сапраўдная гісторыя беларускай дзяржаўнасці: «Цяжкі шлях фарміравання беларускай суб'ектнасці ў рамках агульнарускай гісторыі і Рускага свету, разумення таго, што беларуская гісторыя — гэта гісторыя агульнарускай народнай самасвядомасці і неабходна выкладаць у гісторыі беларускага народа, а не займацца графаманствам на тэму нібыта новай канцэпцыі і новага курсу гісторыі беларускай дзяржаўнасці».

ТК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930