Знайсці
01.03.2019 / 15:421РусŁacБел

Кнігу Андруся Горвата «Радзіва Прудок» экранізуюць ВІДЭА

Здымкі паўнаметражнага фільма «Радзіва Прудок» пачнуцца ўлетку.

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў рэжысёр-пастаноўшчык Аляксей Раковіч: «Наша студыя R2 атрымала ўсе правы на экранізацыю кнігі, а таксама атрымала на здымкі блаславенне аўтара».

Цяпер пішацца сцэнар, узгадняюцца партнёры, сярод якіх, мяркуецца, будуць як прыватнныя кінастудыі, так і студыя «Беларусфільм».

Вядома, што Андрусь Горват прыме ўдзел у здымках, але галоўную ролю сыграе нехта іншы.

«Хто? Пакуль невядома. Зараз магу сказаць, што асноўная частка здымак пройдзе ў павільёнах. Магчыма, некаторыя сцэны будзем здымаць на натуры, але, хутчэй за ўсё, не ў самім Прудку», — расказвае Аляксей Раковіч.

Кіно выйдзе ў шырокі пракат як ў кінатэатрах Беларусі, так і за яе межамі.

У фільме занятыя вядомыя беларускія акцёры: Генадзь Аўсянікаў, Тамара Міронава, Святлана Анікей, Аляксандр Гарцуеў, Павел Харланчук.

Наталля Тур

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930