Знайсці
28.02.2019 / 16:52РусŁacБел

Марсаход знайшоў невядомыя бактэрыі на выпрабаваннях у чылійскай пустыні. Тэарэтычна яны могуць быць і на Марсе

Эксперыментальны марсаход Zoe выкапаў дзіўныя бактэрыі з глебы ў пустыні Атакама ў Чылі. Некаторыя віды раней былі невядомыя навуцы, але яны дэманструюць адаптацыю да марсіянскіх умоў, піша Science Alert.

Паверхня Марса нашмат больш жорсткая, чым паверхня пустыні Атакама. Але калі Zoe свідравала чылійскую пустыню, каб узяць узоры керн на глыбіні 80 сантыметраў, яна выявіла падземныя мікробы, якія дэманструюць, што жыццё можа захоўвацца ў досыць суровых умовах.

Каманда ўзяла больш за 90 узораў адкладаў, як з дапамогай робата, так і ўручную, і выявіла, што мікробная каланізацыя была неаднароднай.

З павелічэннем глыбіні пераважаюць бактэрыі, якія могуць паспяхова існаваць у надзвычай салёных і шчолачных глебах. Яны, у сваю чаргу, былі заменены на глыбінях да 80 сантыметраў адной канкрэтнай групай бактэрый, якія выжываюць за кошт перапрацоўкі метану.

Бактэрыя, якая перапрацоўвае метан, з'яўляецца найбольш цікавай. Яна жыве даволі глыбока пад паверхняй, і яна здольная выкарыстоўваць субстрат, якога даволі шмат на Марсе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера