Знайсці
27.02.2019 / 18:381РусŁacБел

Японскія лекары змаглі выратаваць нованароджанага вагой 268 грамаў

Хлопчыка, які нарадзіўся ў Японіі з рэкордна нізкай вагой 268 г, выпісалі са шпіталя ў Токіа, паведамляе агенцтва Kyodo.

Гэта самае маленькае немаўля, якое выжыла пасля нараджэння. Медыкам з такійскага ўніверсітэта Кэйё атрымалася выхадзіць малога.

Хлопчык нарадзіўся ў жніўні. Падчас цяжарнасці маці ён перастаў набіраць вагу. Дзіця знаходзілася ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі некалькі месяцаў, пакуль не набрала 3,2 кг. Зараз здароўю дзіцяці нічога не пагражае.

Папярэдні рэкорд па самай нізкай вазе сярод нованароджаных хлопчыкаў (274 г) зафіксаваны ў 2009 годзе ў Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930