Знайсці
27.02.2019 / 08:241РусŁacБел

Ва Украіне знайшлі замену для паездкі на Еўрабачанне. Калі яны таксама не адмовяцца

Фота з інстаграма

Арганізатары ўкраінскага нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» прапанавалі гурту Kazka прадставіць краіну на конкурсе. Пра гэта распавяла член праўлення Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны (НГТУ) Аляксандра Кальцова.

Музыканты, што занялі трэцяе месца ў нацыянальным адборы, пакуль не адказалі на прапанову. У выпадку адмовы арганізатары абмяркуюць мэтазгоднасць працягу далейшых перамоваў з іншымі артыстамі.

«Мне здаецца, што адбылося тое, чаго мы не хацелі, а менавіта - палітызацыя конкурсу. Калі ў далейшым мы ўстановім нулявы ўзровень талерантнасці і забаронім [удзельнічаць] украінскім артыстам, якія выступалі ў Расіі ці супрацоўнічаюць з расійскімі артыстамі, то баюся, што ніхто асабліва не захоча прымаць удзел у такім конкурсе», - адзначыла Кальцова.

Спявачка MARUV, якая перамагла ва ўкраінскім адборы, адмовілася ад удзелу ў «Еўрабачанні» з-за рознагалоссяў па дамове з НГТУ. Freedom Jazz, што занялі другое месца, таксама адмовілася прадстаўляць краіну на конкурсе.

Kazka, дарэчы, 14 сакавіка выступае ў Мінску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера