Знайсці
26.02.2019 / 16:591РусŁacБел

NASA паказала вывяржэнне вулкана з космасу ФОТА

Абсерваторыя NASA паказала здымак вывяржэння Шывелуча, аднаго з найбуйнейшых і найбольш актыўных вулканаў Камчаткі.

На фотаздымку NASA ад 23 лютага, шлейф рухаецца на паўночны ўсход, кідаючы цень на поўнач ад вулкана.

Станам на 25 лютага выбухная актыўнасць вулкана Шывелуч працягваецца.

Шывелуч — самы паўночны дзеючы вулкан Камчаткі, што знаходзіцца за 45 кіламетраў ад пасёлка Ключы Усць-Камчацкага раёна, дзе пражываюць каля 5 тысяч чалавек. Гэта адзін з найбольшых вулканаў Камчаткі. Актыўнасць Шывелуча ўзмацнілася ў маі 2009 года. У выніку гэтага купал вулкана прарэзала расколіна глыбінёй каля 30 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031