Знайсці
23.02.2019 / 18:077РусŁacБел

У Гайнаўцы прайшоў «марш выклятых жаўнераў». Але і акцыя пратэсту супраць шэсця сабрала 300 чалавек ФОТЫ

У Гайнаўцы на Падляшшы адбыўся 4-ты марш памяці «выклятых жаўнераў», што праводзіцца ў Польшчы традыцыйна ў Дзень памяці антынацысцкага і антысавецкага падполля і Арміі Краёвай.

Праблема з маршам у Гайнаўцы ў тым, што ён праводзіцца ў гонар партызанскага камандзіра Рамуальда Райса (Бурага), атрад якога ў 1946—1947 гадах спрабаваў адстрашыць людзей ад супрацы з камуністычнымі ўладамі і выклікаць выезд праваслаўных з Падляшша ў БССР.

Бурага і яго падначаленых вінавацяць у забойстве 79 мірных жыхароў вёсак на Падляшшы, таму ў Гайнаўцы марш выклікае законнае абурэнне.

Сёння марш праходзіў, як і заўжды пад лозунгам: «Буры — наш герой». Каля сабора маршу перагарадзілі шлях «Грамадзяне Польшчы» з ружамі ў руках. Сам марш прайшоў ад касцёла да гарадской управы і дома культуры, дзе адбылася лекцыя пра Бурага.

Перад маршам мясцовыя жыхары зладзілі жалобныя акцыі ў памяць бязвінных ахвяраў.

З самага ранку ў царкве ў Гайнаўцы прайшла літургія, пазней паніхіда ў памяць бязвінна загінулых, закатаваных і спаленых аддзелам Бурага. Святар пасля паніхіды адзначыў, што Буры быў злачынцам і нельга яго лічыць і называць героем.

Пазней у цэнтры Гайнаўкі прайшла акцыя «Вечная памяць», на яе сабралася каля 300 чалавек. Прыехалі палітыкі з партыі «Разам», польскія грамадзяне, прыйшлі жыхары Гайнаўкі. Прачыталі прозвішчы загінулых, запалілі знічы памяці. Таксама прайшла фотавыстава «Наша памяць», якая выклікала вялікае зацікаўленне, асабліва ў тых, хто прыехаў з іншых месцаў Польшчы, бо яны ўпершыню пабачылі гісторыю таго пекла, якое здзейсніў тут Буры, паведамляе Радыё Рацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930