Знайсці
23.02.2019 / 13:3618РусŁacБел

«Я кажу Колю: «Вырасцеш — будзеш прэзідэнтам!» А ён: «Барані цябе Божа»

president.gov.by

У час размовы з курсантамі Вайсковай акадэміі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што яго сыны не хочуць быць прэзідэнтамі, паведамляе Tut.by са спасылкай на «Беларусь 1».

«Усе мае сыны прэзідэнтамі быць не хочуць. Нават гэты (паказаў рукой, што кажа пра малодшага Мікалая). Я кажу: «Вырасцеш, будзеш прэзідэнтам!» — «Барані цябе Божа!» — … Таму … сваім дзецям я не пажадаў бы», — адказаў Аляксандр Лукашэнка на просьбу аднаго з курсантаў падзяліцца сакрэтамі таго, як усе паспяваць, калі ты прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы таксама заўважыў, што і курсанту не жадае «пражыць жыццё прэзідэнта».

Лукашэнка адзначыў, што адна справа, калі ты «тры-пяць гадоў прэзідэнт», іншае — «калі 10-15», «але вось больш 20-ці гадоў прэзідэнтам, я ўжо гэтага наеўся».

Аляксандр Лукашэнка ўжо не першы раз звяртаецца да пытання аб тым, хто прыйдзе яму на змену на найвышэйшай дзяржаўнай пасадзе. Ён казаў, што на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі ў Сочы, абмяркоўвалі не толькі бягучыя моманты, але і адносіны паміж краінамі пасля змены кіраўнікоў дзяржаў.

«Мы шчыра адзін аднаму гаворым, што мы ж не вечныя, мы калісьці сыйдзем. А што пакінем нашым дзецям? Як яны працягнуць нашу палітыку? Гэта таксама нас як палітыкаў не можа не хваляваць», — сказаў беларускі кіраўнік.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера