Знайсці
22.02.2019 / 22:0128РусŁacБел

Расійскія спартыўныя журналісты раскрытыкавалі арганізацыю біятлоннага турніру ў Раўбічах

У Мінску стартаваў чэмпіянат Еўропы па біятлоне. Усе прадстаўнікі зборнай Расіі ў адзін голас казалі, што збор у Італіі быў максімальна прадуктыўным для каманды. На справе ж выйшла зусім інакш. На не самым высокім па ўзроўні турніры здарыўся чарговы правал, прытым што расіяне прыехалі ў Мінск асноўным складам.

Фота: dili.by.

«Але спартыўныя праблемы адышлі на другі план у параўнанні з той жудасцю, якая адбываецца ў Раўбічах з арганізацыяй»,

піша журналіст расійскага сайта championat.com Аляксандр Говараў.

Падрабязнасці паведаміў журналісту ў прыватнай перапісцы яго калега і вядомы ў біятлонных колах фатограф Андрэй Іваноў, які знаходзіцца на месцы падзей.

Журналіст адзначае, што на ўваходзе расейцаў прымушалі распранацца.

«І такое было не толькі са мной. Майго знаёмага прадстаўніка адной са зборных ўзмоцнена прымушалі выняць усе рэчы з заплечніка. Проста вопратку, якая нармальна прамацвалася рукамі. Прыбор для выяўлення металу «наглядчык» не выкарыстоўваў. Ён проста валяўся на мокрым стале. Людзей абурала некампетэнтнасць гэтага чалавека»,

— распавядае Іваноў.

Далей фатограф адзначае, што арганізатары нібыта не прадугледзелі паркоўкі для аўтамабіляў. Са слоў Іванова, у Раўбічах адбывалася літаральна наступнае.

«Арганізатары зараўнавалі ўздоўж абочыны пясчаную паласу для стаянкі аўтамабіляў. Прыехаў крыху раней — заняў месца. Спазніўся — прабачце. Сёння +4°С, магчымы дождж, і пясочак ператвараецца ў гразь, у якой аўтамабіль захрасае наглуха. Далей ёсць 100-150 метраў да пераходу, які заканчваецца ледзяной сцяжынкай уніз, досыць стромка. Дождж да вечара, магчыма, змые лёд, але днём трэба быць асцярожным», — піша Іваноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930