Знайсці
22.02.2019 / 19:497РусŁacБел

Гамяльчук даў прытулак нелегальнай мігрантцы з Расіі, а тая напала на яго з нажом

Гамяльчук дазволіў расіянцы нелегальна пражываць у сваёй кватэры, а тая яго параніла нажом, паведамляе міліцыя.

Пазнаёміліся 42-гадовы гамяльчук і 31-гадовая жыхарка Ленінградскай вобласці ў Расіі, куды ў 2017 годзе беларус ездзіў на заробкі. Пасля заканчэння працы жанчына з'ехала разам з новым знаёмым.

Расіянка больш за год жыла ў Гомелі без рэгістрацыі. За гэта жанчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і дэпартавалі з Беларусі. На яе сужыцеля таксама склалі пратакол за дапамогу ў парушэнні міграцыйнага заканадаўства.

Аднак жанчына не мела намеру вяртацца ў Расію. Як толькі яна перасекла беларускую мяжу, тут жа на спадарожным транспарце прыехала ў Гомель. Пара пражывала разам яшчэ каля трох месяцаў. Як і раней, яны злоўжывалі спіртным і рэгулярна сварыліся. У выніку чарговы скандал скончыўся нажавымі раненнямі ў мужчыны.

У дачыненні да расіянкі распачалі крымінальныя справы па ч.1 арт.147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) і па арт.371-2 КК (парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь), а ў дачыненні да беларуса — па ч.1 арт. 371-1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930