Знайсці
22.02.2019 / 16:115РусŁacБел

Лукашэнка: У Венесуэле дапусцілі шмат памылак

Беларусь распрацоўвала для Венесуэлы план абароны і дапамагала развіваць эканоміку, распавёў Аляксандр Лукашэнка сёння ў Ваеннай акадэміі, піша БелТА.

«У Венесуэле дапусцілі шмат памылак. Уга Чавес быў маім сябрам, і я яму казаў пра некаторыя памылкі. Ён часта раіўся, у тым ліку ў ваенным плане, прыязджаў да нас», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, як аднойчы ранейшы лідар Венесуэлы папрасіў беларускі бок дапамагчы ў рэарганізацыі арміі. У Венесуэлу накіравалі групу беларускіх вучоных і вайсковых спецыялістаў, яны заняліся распрацоўкай плана абароны краіны, зыходзячы з мясцовых умоў.

Вялікая памылка венесуэльскіх улад, на думку Лукашэнкі, заключаецца ў тым, што яны ўпусцілі эканамічную сферу.

Беларусь падтрымлівала Венесуэлу ў будаўніцтве заводаў, жылых мікрараёнаў.

«Яны сядзяць на нафце, прыродным газе і не выкарыстоўваюць яго, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Чавес сышоў, цана на нафту ўпала, пайшлі праблемы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера