Даслаць навіну
Знайсці
23.02.2019 / 12:02 3

Радыё «Еўропа плюс» пашырыць прысутнасць у Беларусі, але да Мінска пакуль не дабярэцца

Экс-рэдактар «Еўрарадыё» Віталь Зыблюк у сваім фэйсбуку паведаміў, што, магчыма, у Беларусі пачне вяшчанне радыё «Еўропа плюс».

Між тым, «Еўропа плюс» якраз фігуравала ў спісе станцый, якія нядаўна не атрымалі рэгістрацыі ў беларускіх чыноўнікаў.

Чытайце. За «радыё ад Герасімені і Скардзіна» стаялі расійскія грошы. І хацелі яны не адну, а адразу тры станцыі

Ці магло так атрымацца, што раптам адна з гэтых станцый пралезла? Насамрэч усё не зусім так. 

У Полацку зарэгістравана ААТ «Саміт» — гэта мясцовы тэлеканал, які таксама з 2014 года мае ліцэнзію на радыёвяшчанне. Іх станцыя называецца «Еўропа Плюс Полацк».

Павялічыць выяву

У аддзеле маркетынгу «Саміта» «Нашай Ніве» пацвердзілі, што, іх кампанія атрымала тры новыя хвалі: у Оршы (94.2 FM), Браславе (88.4 FM) і Ушачах (91.4 FM). 

«Еўропа плюс» ахопіць гэтыя рэгіёны, а таксама Глыбокае, Бешанковічы і некаторыя суседнія рэгіёны, да якіх будуць далятаць хвалі. 

Дырэктар станцыі Юрый Пятроўскі, патлумачыў «Нашай Ніве», што пашырэнне запланаванае. 

«Мы працуем паэтапна, пашырацца будзем па меры магчымасці — мо дойдзем і да Мінска. Так, мы рэтранслюем некаторыя праграмы Europa+, але наша «Еўропа плюс» — гэта не франшыза, а іншая, беларуская юрыдычная асоба, рускія тут не маюць долі. Мы рэтранслюем некаторыя іхнія праграмы, а таксама «РэтраФМ». Мяркуецца, што нашы навінавыя выпускі будуць цалкам беларускія. Ёсць і ўласнае шоу», — сказаў нам Пятроўскі. 

0
Aleh / адказаць
23.02.2019 / 14:31
И что развлекаловка,если бы радио свободе дали частоту было бы новость.
1
Спартовец / адказаць
23.02.2019 / 14:49
Каб яшчэ і на беларускай мове!
0
Жора / адказаць
24.02.2019 / 15:59
Кому нужен этот Минск? Западной беларуси давно пора было создать свое европейское государство, тянем за собой этот совдеповский труп, в надежде что он когда-нибудь очнется. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31