Даслаць навіну
Знайсці
22.02.2019 / 14:20 11

«Гэта правакацыя»: МЗС пракаментавала марш нацыяналістаў у Гайнаўцы

Павялічыць выяву

Марш у 2018 годзе, фота Радыё Рацыя

Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Анатоль Глаз пракаментаваў праварадыкальную акцыю (марш памяці), што мае прайсці ў суботу ў польскай Гайнаўцы — месцы кампактнага пражывання этнічных беларусаў

«Мы ўспрымаем гэтую інфармацыю, мякка кажучы, з вялікім шкадаваннем. Асабліва на фоне нядаўняга аб'ектыўна значнага візіту ў Польшчу нашай дэлегацыі пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча», — адзначыў А. Глаз.

Чытайце: Што за вёска Залешаны і чаму яе наведае Мясніковіч?

«Бандфармаванні пад кіраўніцтвам ваеннага злачынцы Рамуальда Райса, вядомага пад псеўданімам «Буры», якога плануюць праслаўляць нацыяналісты падчас так званага маршу «выклятых салдат», у 1946 годзе зрабіла крывавы рэйд па Падляшшы, у выніку якога былі спалены пяць вёсак і забітыя 79 мірных жыхароў краю».

«Такіх злачынцаў нельга атаясамліваць з барацьбой за незалежнасць Польшчы, іх дзейнасць носіць рысы генацыду. Па гэтай прычыне мы выступалі і выступаем супраць гларыфікацыі і дзеля ўшанаваньня памяці Рамуальда Райса і яго салдат.

Марш 23 лютага ў горадзе, дзе кампактна пражываюць этнічныя беларусы, у тым ліку нашчадкі тых, хто загінуў з-за «Бурага», - гэта правакацыя, накіраваная на стварэнне напружанасці, канфліктаў на нацыянальнай, рэлігійнай і гістарычнай глебе паміж беларусамі і палякамі.

Выказваем надзею, што прадстаўнікі ўладаў і грамадзяне Польшчы змогуць даць падобным акцыям належную ацэнку, выступіць супраць іх правядзення і не дапусціць арганізацыі такіх мерапрыемстваў у далейшым, забараніўшы іх на заканадаўчым узроўні», — гаворыцца ў адказе МЗС.

***

Нагадаем, што днямі акруговы суд у Беластоку скасаваў рашэнне бурмістра Гайнаўкі забараніць марш памяці «жаўнераў выклентых». Марш мае адбыцца 23 лютага, калі ў Польшчы адзначаюць дзень памяці антынацысцкага і антысавецкага падполля і Арміі Краёвай.

У Гайнаўцы марш выклікае абурэнне часткі жыхароў. Сваімі карнымі акцыямі партызаны «Бурага» ў 1946—1947 гадах спрабавалі адстрашыць людзей ад супрацы з камуністычнымі ўладамі і выклікаць выезд праваслаўных з Падляшша ў БССР.

Беларуская памяць пра «жаўнераў выклентых»

1
Balafre / адказаць
23.02.2019 / 12:06
Непонятно только,почему полякам так не нравится когда украинцы устраивают шествия в честь Степана Бандеры? Полякам можно устраивать марши памяти а украинцам нет?
0
Вiктар / адказаць
23.02.2019 / 14:04
Але нашы таксама не адстаюць.
 https://nn.by/?c=ar&i=188984&lang=ru

0
Ян Севярын Бакей / адказаць
23.02.2019 / 14:47
заўважыў для сябе вельмі знакавую дэтальку - маршы "нацыяналістаў" (няправільна ўжываюць слова, ну ды не аб гэтым зараз..) могуць нават быць забароненыя. У Варшаве. Бо там -ліберальная інтылігенцыя, прадстаўніцтвы дыпляматычныя краін Эўразьвязу,прэса-тэлебачаньне, і ня толькі. А вось у правінцыйнай Гайнаўцы, зь яе  этнічнай спецыфікаю...( чамусьці на памяць прыйшоў Ольстэр, чаму б гэта?з-за маршаў аранжысцкіх?)  нават калі мясцовая адміністрацыя не дасьць дазволу, то ўмяшаецца вышэйшая ўлада, сілаю прадавіць.  сапраўды ўжо тхне правакацыяй, і гэта не нацыяналізм "любоў і павага да сваёй нацыі, роўнай з суседзямі", а шавінізм"мая нацыя вышэй ўсіх навокал", ( а недалёка і фашызм " мая нацыя настолькі вышэй ўсіх, што мае права зьнішчаць няўгодных па этнічнай прыкмеце") 
І, дарэчы, сапраўды - пра "валынскую разьню"палякі вельмі хваравіта ўспамінаюць, што было б, каб там Парашэнка узначаліў калону "мельнікаўцаў" на "маршы памяці герояў"?....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31