Знайсці
22.02.2019 / 13:023РусŁacБел

Пентагон прыстрашыў Расію стратэгіяй «траянскага каня»

Пентагон заняўся распрацоўкай новай стратэгіі вядзення баявых дзеянняў, якая прадугледжвае схаванае ўварванне ў тыл праціўніка. Пра гэта паведамляе нямецкае выданне Telepolis са спасылкай на выступ начальніка штаба ВПС ЗША генерала Дэвіда Голдфайна.

Вашынгтон разглядае Расію і Кітай у якасці асноўных дзяржаў, супраць якіх можа быць выкарыстана такая стратэгія. Гэтыя краіны, на думку Голдфайна, прадстаўляюць для ЗША найбольшую пагрозу.

Асноўны прынцып стратэгіі заключаецца ў тым, каб таемна пранікнуць на тэрыторыю праціўніка адначасова на сушы, у паветры і на моры. Плануецца пазбегнуць сутыкнення з моцнымі бакамі абароны праціўніка і нанесці ўдар па слабым. У стратэгіі будуць задзейнічаны ўсе віды войскаў, аднак ключавая роля адводзіцца знішчальнікам F-35, якія стануць каардынацыйным штабам для наступу.

«Калі Кітай, ці Расія, ці любы іншы праціўнік калі-небудзь убачыць F-35 у сваёй паветранай прасторы, я б хацеў паведаміць толькі два словы: «Мы тут». Майце на ўвазе, што F-35 ніколі не будзе там адзін», — заявіў Голдфайн.

Адзначаецца, што на распрацоўку стратэгіі спатрэбіцца каля года, а выдаткі складуць 135 мільярдаў даляраў.

Як піша выданне, новая амерыканская стратэгія нагадвае тактыку «траянскага каня» і, верагодна, павінна ацэньвацца як прапагандысцкае або стрымліваючае пасланне. Telepolis ставіць пад сумнеў магчымасць ажыццяўлення гэтай стратэгіі з улікам наяўнасці ў Масквы і Пекіна сучаснага ўзбраення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930