Знайсці
22.02.2019 / 11:392РусŁacБел

Лукашэнка акрэсліў прынцыпы замежнай палітыкі

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з курсантамі, слухачамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Вайсковай акадэміі, піша БелТА.

«Сёння мы бачым, што дзейнасць Паўночнаатлантычнага альянсу на Еўрапейскім кантыненце значна актывізавалася. Пашырэнне ваенных блокаў, распрацоўка і ўкараненне новых тэхналогій збройнага супрацьстаяння ўскладняюць сітуацыю ля нашых межаў. Усім варта ведаць, што Беларусь не адступіць ад рэалізацыі мірнай замежнай палітыкі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што краіна і надалей будзе абараняць свае інтарэсы, у тым ліку ў рамках сумеснай абароннай дактрыны са сваім стратэгічным партнёрам — Расійскай Федэрацыяй. Аднак гэта не значыць, што Беларусь адмовіцца ад узаемадзеяння з іншымі краінамі і ваенна-палітычнымі арганізацыямі, звярнуў увагу Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера