Знайсці
22.02.2019 / 10:034РусŁacБел

«Белавія» адкрывае рэйс ў Талін — 178 еўра ў два бакі

visitestonia.com

Авіякампанія «Белавія» адкрывае рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск — Талін — Мінск з 30 мая, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.

Палёты ў Талін будуць ажыццяўляцца на рэгулярнай аснове чатыры разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 08.50 па панядзелках, чацвяргах і ў 15.50 па аўторках і суботах з прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Талін імя Ленарта Мэры. Рэйс з Таліна плануецца ажыццяўляць з вылетам у 10.45 па панядзелках, чацвяргах і ў 17.45 па аўторках і суботах з прылётам ў Мінск.

Кошт авіябілетаў у адзін бок складзе ад 93 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 178 еўра — туды-назад.

Напрыклад, цана білета на 15 ліпеня і 22 ліпеня (туды назад) складзе ад 435 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930