Знайсці
21.02.2019 / 19:593РусŁacБел

Пратэсты ў Каталоніі: прыхільнікі незалежнасці заблакавалі дарогі і ўступілі ў сутычкі з паліцыяй

21 лютага ў Барселоне і іншых каталонскіх гарадах праходзіць маштабная акцыя пратэсту прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі, паведамляе Reuters.

24-гадзінная ўсеагульная забастоўка арганізавана прафсаюзамі рабочых і студэнтаў, якія падтрымліваюць аддзяленне ад Іспаніі. Пратэстоўцы выступаюць супраць судовага працэсу над лідарамі мясцовых сепаратыстаў.

Яны патрабуюць ад уладаў вызваліць 12 каталонскіх палітыкаў, якіх Іспанія абвінавачвае ў падбухторванні да бунту і марнаванні дзяржаўных сродкаў. Іх справы цяпер знаходзяцца на разглядзе ў Вярхоўным судзе Іспаніі.

Падчас маршу цэнтральнымі вуліцамі Барселоны некалькі тысяч пратэстоўцаў скандавалі «Незалежнасць, незалежнасць» і «Прэч, акупацыйныя войскі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930