Знайсці
21.02.2019 / 17:505РусŁacБел

Жыхар Наваполацка купляў тэлефоны, расплачваючыся паперай замест грошай

Мужчына замест грошай аддаваў у пакунках аркушы паперы, паведамляе Следчы камітэт.

29-гадовы беспрацоўны жыхар Наваполацка ў лістападзе 2018 года ў інтэрнэце знаходзіў аб'явы аб продажы мабільных тэлефонаў у Мінску. Ён тэлефанаваў прадаўцам, дамаўляўся пра куплю і абяцаў аплаціць тавар пры атрыманні ў Полацку ці Наваполацку. Адной з умоў здзелкі з'яўлялася транспарціроўка тэлефонаў на маршрутных таксі Мінск-Полацк-Наваполацк і перадача іх пакупніку кіроўцамі.

Мужчына запэўніваў прадаўцоў, што аплата тавару будзе адбывацца праз перадачу гатоўкі кіроўцам маршрутных таксі, што перавозілі мабільныя тэлефоны.

Абвінавачаны загадзя не збіраўся плаціць. Пры дастаўцы мабільных тэлефонаў ён перадаваў пакункі кіроўцам маршрутных таксі, у якіх нібыта знаходзіліся грошы. Насамрэч абвінавачваны клаў туды аркушы паперы, імітуючы тым самым наяўнасць грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930