Даслаць навіну
Знайсці
21.02.2019 / 19:04 23

Макей: Родная мова з'яўляецца падмуркам дзяржаўнасці

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, выступаючы сёння на мерапрыемстве з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і 25-годдзя Канстытуцыі Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы, адзначыў каласальную значнасць беларускай мовы, перадае БелТА.

Павялічыць выяву

«Для мяне вялікі гонар і задавальненне святкаваць разам з вамі Міжнародны дзень роднай мовы, які ў гэтым годзе мы прысвяцілі 25-годдзю Канстытуцыі Беларусі, — адзначыў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства. — Канстытуцыя Беларусі ўключыла ў сябе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху краіны і абапіраецца на неад'емнае права беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць. Яна гарантуе кожнаму грамадзяніну краіны свабоду і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця, гарманічнага развіцця асобы і іх рэалізацыю».

Уладзімір Макей звярнуў увагу, што артыкул 17 Канстытуцыі Беларусі замацоўвае беларускую мову ў якасці дзяржаўнай разам з рускай.

«Наша мова шчыра характарызуе нас як сталую нацыю са сваім светапоглядам і менталітэтам, адлюстроўвае досвед, каштоўнасці, традыцыі беларускага народа. Яна з'яўляецца важнай прыметай этнічнай самасвядомасці беларусаў і істотным падмуркам дзяржаўнасці», — падкрэсліў міністр.

6
Гражданин России / адказаць
22.02.2019 / 08:47
А я лічыў, што падмуркам фіктыўнай дзяржаўнасці з'яўляюцца крэдыты і рэсурсы з Расіі... Га?
5
Алёхна / адказаць
22.02.2019 / 09:27
"каласальная значнасць" - у чым??
0
siarjuk / адказаць
22.02.2019 / 12:31
Пакуль адной дзяржаўнай мовай ня стане беларуская, дык ўсё гэта пустое.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31