Даслаць навіну
Знайсці
22.02.2019 / 11:22 13

Мінабароны пра дыялог свайго прэс-сакратара і журналіста «НН»: З Макаравым праведзена размова

Міністэрства абароны Беларусі пракаментавала дыялог прэс-сакратара ведамства Уладзіміра Макарава і карэспандэнта «Нашай Нівы» Арцёма Гарбацэвіча.

«Скажыце мне як члену Беларускага саюза журналістаў: чаму вы ў войску не служылі, а? … Няўжо вы саромеецеся сваёй сэксуальнай арыентацыі? У нас выконваецца заканадаўства да літары, мы не амерыканцы, у нас няма ніякіх дыскрымінацый. А, спадар Гарбацэвіч?» — заявіў Макараў замест таго, каб адказаць на пытанні карэспандэнта.

Павялічыць выяву

Прэс-сакратар Мінабароны — журналісту: Чаму вы ў войску не служылі? Саромеецеся сваёй сэксуальнай арыентацыі? АЎДЫЯ

«Вывучэнне поўнай стэнаграмы размовы паказвае, што У. М. Макараў як службовая асоба даў вычарпальныя адказы на пастаўленыя журналістам пытанні.

У прыватнасці, рэкамендавана карыстацца афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі, а таксама заяўлена, што ваеннае ведамства не каментуе чуткі.

Разам з тым абодва, і начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства абароны У. М. Макараў і журналіст выдання «Наша Ніва» Арцём Гарбацэвіч, павялі сябе не зусім карэктна з пункту гледжання нормаў прафесійнай этыкі.

3 У.М. Макаравым праведзена размова»,

— гаворыцца ў адказе ведамства, падпісаным памочнікам міністра абароны па ідэалагічнай працы Леанідам Касінскім.

***

Начальнікам упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны працуе 63-гадовы палкоўнік Уладзімір Макараў. Ён нарадзіўся ў расійскім Чалябінску, скончыў Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танкава-артылерыйскае вучылішча, а пасля Гуманітарную акадэмію ўзброеных сіл Расіі. Быў зампалітам у Беларусі і на Кубе.

Задача Макарава тэхнічная — прадастаўляць у СМІ звесткі, датычныя Міністэрства абароны. Аднак часам ён бярэ ініцыятыву на сябе.

0
VNX / адказаць
23.02.2019 / 04:03
Задача Макарава тэхнічная — прадастаўляць у СМІ звесткі, датычныя Міністэрства абароны
Думаю этот кадр не только в СМИ представляет данные касающиеся МО, но и своим хозяевам.
Вычислить таких довольно легко: они постоянно переходят на одну тему, которая у них прям свербит.)) Не верите? Вспомните батюшку рпц со свастикой. Он тоже про "дырявых" рассказывал, с невероятным вдохновением.
0
А.Бэндэр / адказаць
23.02.2019 / 04:52
Как может гражданин чужой страны быть на такой должности Во создали государство, мос-али командуют вместо беларусов " все не так , ребята ! Рай для нищих и шутов "- В Высоцкий
0
Ян Севярын Бакей / адказаць
23.02.2019 / 14:56
забаўны адказ МО - нахаміў Макараў ( не паварочваецца язык назваць яго палкоўнікам), а некарэктна павёў сябе, аказваецца, карэспандэнт... І - ў 63 на пенсію ідуць нават "гультаі" - трактарысты-шафёры там, сталявары, каменшчыкі... А ўжо ж "спрацаванаму на" адказнай, цяжкай і небясьпечнай працы" зампаліту  і сам Бог загадвае ( і нават той , хто "німножкавышэй", даруй мне, Усявышні, не маё багахульства цытую...)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31