Даслаць навіну
Знайсці
21.02.2019 / 16:18 2

Беларусь прапанавала правесці сёлета юбілейны саміт «Усходняга партнёрства» ў Мінску

Павялічыць выяву

Пра гэта журналістам паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, піша Радыё Свабода.

Уладзімір Макей сказаў, што прапанова аб правядзенні саміта «Усходняга партнёрства» ў 2019-м годзе ў Мінску «абмяркоўвалася з нашымі еўрапейскімі партнёрамі»:

«Мы хочам паказаць, што Усходняе партнёрства не скіраванае супраць нейкіх трэціх краін, якія не ўваходзяць у гэтую ініцыятыву, а што яно з'яўляецца прагматычным, арыентаваным на патрэбы людзей праектам. Мы хочам паказаць, што ў рамках гэтага партнёрства трэба праводзіць ідэі, скіраваныя на збліжэнне ў нашым рэгіёне.

Таму беларускі бок прапанаваў абмеркаваць магчымасць правядзення мерапрыемства высокага ўзроўню ў адной з шасці краін, якія ўваходзяць у праграму Усходняга партнёрства, у прыватнасьці ў Беларусі».

Уладзімір Макей паведаміў, што цяпер гэтая прапанова абмяркоўваецца, і выказаў афіцыйную беларускую пазіцыю:

«Мы лічым любыя праекты ў рамках «Усходняга партнёрства» павінны быць накіраваныя не да далейшага нагнятання канфрантацыі і паглыбленьня расколу ў нашым рэгіёне, а на збліжэньне паміж рознымі канфліктуючымі краінамі».

Заставачнае фота — з Вікіпедыі

1
Андрэй. Minsk / адказаць
21.02.2019 / 16:48
Сяброуства з Эуропай, партнёрства! I have a dream!
3
Алёхна / адказаць
22.02.2019 / 09:30
Мякка сцелюць лукашысты, ды мулка спаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31