Знайсці
22.02.2019 / 11:28РусŁacБел

У мінскім аэрапорце адкрыецца кавярня з робатам-барыста

Кавярні з беларускімі робатамі-барыста адкрыюцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ў Кіеве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў кампаніі-распрацоўніку Rozum Robotics.

У аснове кавярняў ляжыць калабаратыўны робат беларускай вытворчасці. «Дзевяць з дзесяці нашых робатаў пастаўляюцца для працы на прамысловых прадпрыемствах Беларусі і Расіі. Мы вырашылі пачаць паралельны праект з нетыповым прымяненнем нашай прадукцыі», — распавёў дырэктар кампаніі Віктар Хамянок.

Было прынята рашэнне распрацаваць не проста рабатызаваны комплекс на аснове аўтаматычных кавамашын, а сумесна з украінскай сеткай кавярняў зрабіць сапраўднага робата-барысту для працы з прафесійным абсталяваннем.

Працэс падрыхтоўкі кавы робатам-барыста выглядае так: робарука драбніць зерне кавы, затым утрамбоўвае яго аптымальным ціскам у кававую таблетку і змяшчае ў спецыяльны партафільтр — холдар. Пасля гэтага ў холдар пад ціскам падаецца вада неабходнай тэмпературы. Акрамя эспрэса ці амерыкана, робат умее ўзбіваць з малака пену і гатаваць капучына, латэ і флэт уайт.

Першая рабатызаваная кавярня пачне сваю працу ў Кіеве. На першым этапе плануецца запуск не менш за 100 робакавярняў на тэрыторыі Украіны. Таксама ў бліжэйшы час плануецца адкрыць такую ​​кавярню ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

belta.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930