Даслаць навіну
Знайсці
21.02.2019 / 15:24 1

Названыя найлепшыя поп-музыканты года

Павялічыць выяву

У канцэртнай зале O2 Arena у Лондане прайшла 38-я цырымонія ўручэння прэміі Brit Awards, падчас якой ўзнагародзілі найлепшых поп-музыкантаў года.

Найлепшым гуртом прызналі «1975». Яны змаглі абагнаць такія калектывы, як Arctic Monkeys, Gorillaz, Little Mix і Years & Years. Акрамя таго, яны атрымалі ўзнагароду за альбом A Brief Inquiry Into Online Relationships.

«Галоўным спеваком» стаў Джордж Эзра, а спявачкай — Джорджа Сміт. Кельвін Харыс і Дуа Ліпа былі ўдастоены ўзнагароды «Найлепшы брытанскі сінгл» за іх песню One Kiss. Харыса таксама адзначылі як найлепшага прадзюсара.

Амерыканскай вакалістцы Пінк уручылі прыз за выдатны ўклад у развіццё музычнай індустрыі. Сярод замежных артыстаў брытанскія крытыкі таксама адзначылі Арыяну Грандэ, рэпера Дрэйка і дуэт The Carters (Беёнсэ і Jay-Z)

Прэмія Brit Awards Брытанскай асацыяцыі вытворцаў фанаграм уручаецца штогод з 1982 года і лічыцца брытанскім аналагам «Грэмі»

1
ЯНКА / адказаць
22.02.2019 / 02:44
★ «Поп-музыканты»..? Вы што? А есьлі загаловак прачытают у РПЦ??? Паэтаму німедлінна іспраўце! Напрымер, на «музы'кі-сьвятары». Ці «музыканты служкі культа». ★
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31