Знайсці
22.02.2019 / 12:032РусŁacБел

Зімбабвэ вырашыла адвязацца ад даляра і ўвесці новую валюту

Зімбабвэ, дзе карысталіся далярам ЗША на працягу апошняга дзесяцігоддзя, фактычна зноў уводзіць сваю ўласную валюту. Цэнтрабанк краіны прызнаў, што долары, якія захоўваюцца на рахунках у мясцовых банках, абясцэніліся, паведамляе The Wall Street Journal.

Цэнтральны банк Зімбабвэ ў сераду абвясціў, што лічбавыя даляры, якія захоўваюцца ў электронных банках, а таксама сурагатная валюта, якая афіцыйна называецца даўгавымі распіскамі і прывязаная да амерыканскага даляра, больш не падлягаюць абмену ў суадносінах 1: 1 да даляра ЗША

Кіраўнік Цэнтрабанка Джон Мангудзья заявіў, што ўся сурагатная валюта і электронныя долары будуць пераназваныя ў долары RTGS (Real Time Gross Settlement, валавыя разлікі ў рэальным часе) і будуць таргавацца на новым міжбанкаўскім валютным рынку па адносінах да даляра ЗША і іншых замежных валют.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера