Даслаць навіну
Знайсці
21.02.2019 / 16:05 6

Спявак Uzari заспяваў па-беларуску і запусціў акцыю ў падтрымку беларускай мовы

21 лютага, у Дзень роднай мовы, беларускі музыка Uzari выставіў сваю ўмову, а дакладней запусціў акцыю па папулярызацыі беларускай мовы пад назваю #Umova. 

Павялічыць выяву

У сваім звароце музыка кажа:

«Некалькі гадоў таму я вырашыў размаўляць на роднай мове, і з кожным днём у маім жыцці мовы ўсё больш і больш. Мой першы альбом «Padziaka Serca», што выйдзе ў красавіку, таксама будзе цалкам беларускамоўным.

У Дзень роднай мовы я прапаную Вам падтрымаць акцыю #Umova, дзе трэба выканаць некалькі заданняў і перадаць ланцужок далей, каб падтрымаць нашу спадчыну.

Зрабі свой крок да мовы».

Uzari прапаноўвае ў Дзень роднай мовы знаходзіць і фатаграфавацца з цікавымі ці арыгінальнымі носьбітамі беларускай мовы. Гэта могуць быць як людзі, так і розныя рэчы, надпісы і вырабы, якія сустракаюцца вакол нас.

Фотаздымкі з носьбітамі беларускай мовы трэба публікаваць ва ўласных сацыяльных сетках, а разам з імі гісторыі пра гэтыя носьбіты, уласныя падзякі ці прызнанні ў любові да роднай мовы разам з хэштэгам #Umova, каб адсочваць і далей публікаваць вашыя гісторыі.

А каб акцыя працягвалася як мага даўжэй і ўцягвала новых людзей, варта ў адказ прапаноўваць уласныя новыя ўмовы вашым сябрам і за іх выкананне абавязкова матываваць нейкімі невялікімі падарункамі.

Напрыклад, Uzari паабяцаў усім, хто выканае яго ўмову, першым даслаць спасылку на свой альбом «Padziaka serca», а 20 аўтарам самых цікавых гісторый і фотаздымкаў падарыць фірмовыя цішоткі і запрасіць на эксклюзіўную прэзентацыю альбома ў красавіку ў Мінску.

Прэм’ера сінгла «Padziaka Serca» з будучага альбому:

39
Гопнiк з Малiнаукi / адказаць
21.02.2019 / 20:10
Если он за, то я точно против)
1
Грамазека / адказаць
22.02.2019 / 07:02
Добры сьпявак
1
Ladzimir / адказаць
22.02.2019 / 10:38
Pryjemna pasłuchać. Vitaju UZARY. Abaviazkova kuplu ichni novy albom.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31