Даслаць навіну
Знайсці
21.02.2019 / 13:09

Экс-намеснік кіраўніка Мінска выйшаў на новую працу

Былы намеснік старшыні Мінгарвыканкама і доктар са шматгадовым досведам Ігар Юркевіч узначаліў 6-ю гарадскую клінічную бальніцу сталіцы. Пра гэта Tut.by паведамілі некалькі крыніц.

Павялічыць выяву

15 студзеня Ігар Юркевіч пакінуў пасаду намесніка старшыні Мінгарвыканкама, на якой ён курыраваў ідэалогію, сацыялку і ахову здароўя. У ліку іншага вялікую ўвагу ён надаваў развіццю веларуху, асабіста сустракаўся з актывістамі Мінскага веласіпеднага таварыства.

Але, як кажуць суразмоўцы партала, найбольш блізкім для яго заўсёды заставалася ахова здароўя. Юркевіч актыўна прасоўваў развіццё электроннай аховы здароўя ў сталіцы, пры ім прайшла глабальная мадэрнізацыя дзіцячай інфекцыйнай бальніцы і іншыя змены.

— Ён заўсёды ментальна заставаўся доктарам, незалежна ад пасады, — тлумачыць адзін са знаёмых Юркевіча з медыцынскай сферы і дадае, што сёння ён узначаліў 6-ю гарадскую клінічную бальніцу Мінска.

«Шасцёрка» працуе на вуліцы Уральскай з 1964 года. З'яўляецца шматпрофільнай установай, якія спецыялізуюцца на аказанні траўматалагічнай і тэрапеўтычнай дапамогі. Мае ў сваёй структуры цэнтр трансфузіялогіі і радзільны дом. Дарэчы, менавіта тут нарадзілася дачка Дар'і Домрачавай.

Ігар Юркевіч. 42 гады. Нарадзіўся ў сям'і медыкаў у Століне Брэсцкай вобласці. Скончыў з чырвоным дыпломам Гродзенскі медуніверсітэт і прайшоў перападрыхтоўку ў МДЛУ. Працаваў доктарам у Століне, доктарам прыёмнага аддзялення ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы, намеснікам галоўнага доктара гэтай установы, галоўным доктарам Дзіцячай інфекцыйнай бальніцы, намеснікам старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама і кіраўніком гэтага камітэта. З сакавіка 2017 года па студзень 2019 году — намеснік старшыні Мінгарвыканкама.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31