Знайсці
21.02.2019 / 12:2310РусŁacБел

Наскевіч пра двайное забойства настаўніцы і падлетка ў Стоўбцах: Карціна здарэння нам ясная

Пра гэта заявіў журналістам старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч, паведамляе БелТА

 «Па гэтай крымінальнай справе праведзены ўжо вялікі аб'ём следчых дзеянняў. Практычна карціна здарэння нам ясная. Для следчых галоўная задача высветліць не як гэта адбылося (гэта ўжо і так зразумела), а чаму гэта адбылося. У пэўнай ступені некаторыя адказы ў нас ўжо маюцца з паказанняў самога падазраванага. Пасля трох дзён маўчання ён пачаў даваць паказанні. Хоць мы пакуль вельмі крытычна ставімся да таго, што ён кажа, бо паказанні яго не заўсёды суадносяцца з аб'ектыўнай карцінай здарэння», — сказаў Іван Наскевіч.

Ён адзначыў, што следствам атрыманая і іншая інфармацыя, якая можа праліць святло на матывіроўку дзеянняў затрыманага падлетка.

«З дапамогай наяўных у нас навукова-тэхнічных сродкаў намі атрыманы доступ да яго мабільнага тэлефона, інфармацыю з якога ён перад тым, як пайсці на гэты крок, старанна падчысціў. Фактычна выдаліў усе запісы з мабільнага тэлефона, а таксама з хатняга камп'ютара. Мы зараз гэтай інфармацыяй валодаем. Я не стану пакуль раскрываць у інтарэсах следства, што ў гэтым тэлефоне было. Але гэта ў некаторай ступені пралье святло на матывіроўку яго дзеянняў», - заявіў старшыня Следчага камітэта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031