Знайсці
21.02.2019 / 11:42РусŁacБел

У расследаванні забойства бізнэсмена пад Беразіном з'явіліся зрухі, ёсць падазраваны

Расследаванне гэтай крымінальнай справы абмяркоўвалася сёння на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Следчага камітэта Іванам Наскевічам, піша БелТА.

«Ведаю, што ў вас нават нібыта з'явіліся добрыя вынікі па тым забойстве пад Беразіном, якое проста, здавалася б тады, не расследуецца, і там вынікаў быць не павінна. Аказваецца, ёсць нейкія зрухі. Хацеў бы гэта пачуць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

26 верасня 2017 года на ўскраіне Беразіна ў Мінскай вобласці падчас тушэння прыпаркаванага легкавога аўтамабіля было знойдзена цела мужчыны. Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяло крымінальную справу па арт.139 КК (забойства).

Затым Іван Наскевіч сказаў журналістам, што з'явіўся падазраваны.

«Былі відавочцы і сведкі, павінны былі раскрыць вось-вось. Але не пайшло» — СК аб гучным забойстве

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930