Знайсці
21.02.2019 / 10:581РусŁacБел

Лукашэнка анансаваў нараду з сілавым блокам краіны

Аляксандр Лукашэнка сёння, прымаючы з дакладам генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, даручыў яму падключыцца да падрыхтоўкі нарады з сілавым блокам краіны.

Чакаецца, што на нарадзе будуць падведзеныя вынікі працы ў 2018 годзе, а таксама разгледжаны шэраг пытанняў, якія патрабуюць увагі на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.

Чакаецца, што на нарадзе будуць падведзены вынікі працы ў 2018 годзе, а таксама шэраг пытанняў, якія патрабуюць увагі на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. «Як і ў мінулым годзе, я даручыў кіраўніку Адміністрацыі. Трэба і вам падключыцца будзе, і Радзе бяспекі, — падрыхтаваць нараду па выніках мінулага года ўсяго сілавога блока. Пры гэтым я папрашу засяродзіцца не на дакладах аб нашых вялікіх дасягненнях (яны таксама ёсць, яны вядомы), а на тых пытаннях, над якімі нам трэба будзе працаваць», — сказаў ён.

«Вынікі — два словы. І праблемы, якія мы сёння бачым, каб мы іх абгаварылі і прымалі рашэнне калегіяльна. А не так, як у міліцыі там хто-небудзь што-небудзь скажа, і пайшоў шум. Потым яшчэ хтосьці нешта скажа … Трэба, каб была нейкая адзіная канцэпцыя ў нас. У тым ліку па выніках, пачынаючы ад арміі і заканчваючы Следчым камітэтам», — пазначыў кіраўнік дзяржавы тэматыку мерапрыемствы.

Непасрэдна генпракурора Аляксандр Лукашэнка папрасіў коратка далажыць аб пытаннях, якія тычацца прэзідэнта, патрабуюць узгаднення.

Улічваючы, што Аляксандр Канюк таксама ўзначальвае назіральную раду Беларускай федэрацыі лыжных гонак, кіраўнік дзяржавы пацікавіўся сітуацыяй і ў гэтай сферы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера