Знайсці
21.02.2019 / 14:008РусŁacБел

Былы камандуючы «арміяй ДНР» знайшоўся ў маскоўскім метро

Карыстальнік Мікіта Небыліцкі апублікаваў у Facebook фатаграфію з маскоўскага метро, на якой зафіксаваны былы міністр абароны самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР), экс-супрацоўнік ФСБ Расіі Ігар Гіркін, вядомы як Ігар Стралкоў.

На здымку мужчына сядзеў у адзіноце ў новым вагоне падземкі.

«Едзе браць Кіеўскую», — пажартаваў Небыліцкі, нагадваючы аб удзеле Стралкова ва ўзброеным канфлікце на паўднёвым усходзе Украіны і яго закліках «узяць Кіеў».

Стралкоў — адзін з актыўных удзельнікаў канфлікту на Данбасе, эскалацыя якога адбылася, па яго ж прызнанні, праз яго дзеянні. Ён кіраваў апалчэннем у Славянску, пасля чаго ўкраінскія ўлады ўпершыню абвясцілі аб правядзенні ў рэгіёне антытэрарыстычнай аперацыі. Пасля быў міністрам абароны «ДНР» і камандуючым яе арміяй, а таксама адным з ідэолагаў «Наваросіі». Ён знаходзіцца пад персанальнымі санкцыямі Еўрасаюза і ЗША, улады Украіны лічаць яго тэрарыстам. У Расіі Стралкоў, былы вайсковец і адстаўны палкоўнік ФСБ, мае статус ваеннага пенсіянера, часта выступае экспертам на радыё і ў медыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера