Знайсці
21.02.2019 / 14:012РусŁacБел

Ізраіль паказаў «магільшчыка» С-300 і С-400

Ізраільскі канцэрн IAI (Israel Aerospace Industries) у ходзе выставы Aero India, якая праходзіць з 20 па 24 лютага ў Бангалоры (Індыя), прадставіў робат-камікадзэ Mini Harpy.

У роліку кампаніі адна з мішэняў нагадвае радар усевысотнага дэтэктара 96Л6Е, усталяванага на шасі МЗКЦ-7930 ад расейскіх ракетных комплексаў С-300 і С-400.

У прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце кампаніі, адзначаецца, што тактычная сістэма Mini Harpy сумяшчае магчымасці беспілотнікаў Harop і Harpy. Згодна з распрацоўнікам, робат-камікадзэ здольны баражыраваць, чакаючы з'яўлення цэлі, і трансляваць адпаведнае відэа аператару. Беспілотнік дапускае запуск з наземных і марскіх пазіцый, а таксама верталётаў.

Маса Mini Harpy складае 45 кілаграмаў, баявой часткі — восем кілаграмаў, далёкасць палёту — да ста кіламетраў ад аператара, працягласць — да двух гадзін.

У студзені Ізраіль атакаваў аб'екты на тэрыторыі Сірыі, якія, па дадзеных габрэйскай дзяржавы, звязаныя з Іранам. У ходзе ўдару быў знішчаны, у прыватнасці, комплекс «Панцыр-С1» расійскай вытворчасці. Для гэтага Ізраіль выкарыстаў баражыруючы боепрыпас SkyStriker, створаны кампаніяй Elbit Systems.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930