Знайсці
21.02.2019 / 11:19РусŁacБел

У двух мінскіх аддзяленнях «Белпошты» можна бясплатна адправіць паштоўку па-беларуску

21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. У гэта свята РУП «Белпошта» правядзе ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Дзень роднай мовы». У кліентаў будзе магчымасць купіць паштовую картку і напісаць цёплыя словы на беларускай мове ў адрас сяброў і блізкіх, а супрацоўнікі кампаніі бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі!

У рамках мерапрыемства наведвальнікам аддзяленняў паштовай сувязі нагадаюць аб правільным адрасаванні, раскажуць пра папулярны рух Postcrossing, пра магчымасць атрымання інфармацыі аб паслугах і навінкі РУП «Белпошта» па Viber і e-mail, а таксама запросяць прыняць удзел у дабрачыннай падпісцы «Падары дзіцяці радасць».

У г. Мінску «Дзень роднай мовы» пройдзе:

  • Паштамт, пр-т Незалежнасці, д. 10, з 16.00 да 18.00
  • АПС № 88, вул. Пуліхава, д. 19, з 15.00 да 16.00

Спіс аддзяленняў паштовай сувязі, дзе будзе праходзіць мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930