Даслаць навіну
Знайсці
20.02.2019 / 19:58 6

За 150-гадовы дуб жыхар Случчыны заплаціць больш за 1285 рублёў

29-гадовы жыхар вёскі Прошчыцы Слуцкага раёна самавольна спілаваў дуб за 9 кіламетраў ад роднага сяла — каля вёскі Радзічава.

Вясковец хацеў нарыхтаваць дроў, але не стаў звяртацца па ордэр у Слуцкі лясгас, а нагледзеў дрэва недалёка ад суседняй вёскі.

18 студзеня ён спілаваў 150-гадовы дуб дыяметрам 71 сантыметр, вышынёй як 4-павярховы дом. Так ён нарыхтаваў сабе амаль тры кубаметры дроў.

4 лютага супрацоўнікі Салігорскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету знайшлі парушальніка і склалі пратакол.

Цяпер мужчына павінен кампенсаваць шкоду ў памеры 1285,2 рубля і заплаціць штраф 25,5 рубля.

Дровы засталіся ў яго, праўда, абышліся яны яму ў 255 разоў даражэй.

Інфа-Кур'ер

1
фелікс / адказаць
20.02.2019 / 23:59
Даўся яму той дуб. Навокал жук столькі сасняка паеў - лясгас за так аддась, ці амаль за так.
2
Кастусь Алешка / адказаць
21.02.2019 / 01:58
У колькі-колькі разоў даражэй?
У 255 разоў???

У Слуцку што, тры кубаметры дуба каштуюць усяго 5 рублёў?
Нешта занадта танна...

У нас, на Гомельшчыне, машына дроў дубовых каштуе 250 рублёў. Праўда нарэзаных і прывезеных да хаты.
Але, усё роўна ж не 5 рублёў за тры куб.
0
Железный Дровосек / адказаць
21.02.2019 / 09:37
да тут надо минскзеленстрой в полном составе штрафовать,ибо они мало чем от варваров отличаются.Хоть бы скинулись и пригласили спецов из Германии или Японии ,чтоб те научили обращению с деревьями в городе,может,обьяснили бы,что не нужно резать дерево под корнь,а оможно оставлять 3,5 метра,и оно будет по 400 лет стоять.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30