Даслаць навіну
Знайсці
20.02.2019 / 19:35 17

Экс-кіраўнік НАТА: Беларусі пагражае вайна і анексія

Былы генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн упэўнены, што ў планах Расіі далучыць Беларусь і наблізіцца да межаў Заходняй Еўропы. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Liga.net.

Павялічыць выяву

Андэрс Фог Расмусэн, фота: Liga.net.

«Ключавая рызыка — гэта паўтор у Беларусі ўкраінскага сцэнарыя з вайной і анексіяй. Гэтую краіну чакае такі сцэнар, калі яна не пачне рэфармавацца», — сказаў Расмусэн.

Ён параіў беларусам пачаць рэформы, каб прыйсці да дэмакратыі і свабоды, «каб засцерагчыся ад агрэсіі расіян».

«Толькі гэтыя рэчы створаць абарону ад расійскай агрэсіі», — падкрэсліў былы генеральны сакратар Альянсу.

Па словах Расмусэна, ён добра памятае заявы расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пра тое, што Беларусь павінна быць уключана ў «вялікую рускую дзяржаву», і гэта вельмі падобна на незаконную анексію ўкраінскага Крыма.

«І я б хацеў, каб Беларусь атрымлівала больш дапамогі ад Захаду. Але нам трэба бачыць пераарыентацыю Беларусі да свабоды і дэмакратыі», — адзначыў ён.

Пры гэтым экс-кіраўнік НАТА заяўляе, што Аляксандр Лукашэнка не хоча рэфармаваць краіну і рухацца на Захад.

«Так, ён не хоча. Але таксама Лукашэнка не жадае жыць пад прыгнётам Пуціна. Яму трэба выбраць: альбо рэформы, альбо пастаянны прыгнёт расіян», — рэзюмаваў Расмусэн.

2
Железный Дровосек / адказаць
21.02.2019 / 09:33
odin
спаси сам себя от инфантизизма и чужих советских штампов в голове.
2
Заканаускi / адказаць
21.02.2019 / 11:23
Скажу адно. Чалавек такого узроуня- мае рацыю.
1
меркаванне / адказаць
21.02.2019 / 12:58
Усяслаў: "каб навучыцца цаніць такія каштоўнасці, патрэбен час, даволі вялікі, некалькі пакаленняў"
А вось лукашэнка заявіў, што матэматыка і чэрві вельмі складана для беларускіх школьнікаў. Можа тыя, каму дэмакратычныя каштоўнасці, матэматыка, біялогія не па мазгах, перастануць вырашаць за ўвесь народ? Лічу, гэта як заявіць, што беларусы недаразвітыя дзікуны сярод сваіх цывілізаваных суседзяў, якія абсалютна натуральна жывуць і працуюць, гадуюць дзяцей ва ўмовах дэмакратычных каштоўнасцей. Беларуская моладзь і не толькі массава робяць свой выбар на карысць дэмакратычных краін, а двудушныя лукашысты ўсё паўтараюць сваю мантру пра "пачакаць"? Ваш час імкліва сыходзіць, гаспада празасядаўшыя, час адказваць перад народам за свае бяздарныя 25 гадоў.

https://nn.by/?c=ar&i=225682#startcomments

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31