Знайсці
20.02.2019 / 12:29РусŁacБел

«Беларусбанк» папярэджвае пра фальшывы акаўнт у інстаграме

«Беларусбанк» заяўляе пра выяўленыя факты махлярства ў сацыяльнай сетцы Instagram. Пра гэта інфармуе сайт банка

Кліентам банка ў Instagram накіроўвалі рэкламныя паведамленні аб розыгрышы грошай. Пасля праходжання віктарыны на экране з'яўлялася сума выйгрышу, за перавод якога бралася камісія. Пры гэтым зламыснікі выкарыстоўвалі лагатып «Беларусбанка» і выяву яго будынка.

Таксама ў сацсетцы быў пазначаны і фальшывы рахунак belarus_bank_official з аб'явай: «Першым 1000 падпісчыкам — сертыфікат на 50 рублёў».

Банк просіць не пераходзіць па незнаёмых спасылках. Тых, хто сутыкнуўся з такой рассылкай, «Беларусбанк» просіць заблакаваць фальшывы акаўнт або паскардзіцца на яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930