Знайсці
07.03.2019 / 09:553РусŁacБел

8 сакавіка — падарожжа на Масленіцу: гуканне вясны на шляхецкім хутары

Мінск — Крэва — Ашмяны — Гальшаны — шляхецкі хутар Родзевічы — Мінск.

Фонд «Краіна замкаў» запрашае ў першае веснавое падарожжа.

Шлях ляжыць да старадаўняга замка Крэва, пабудаванага вялікім князем Гедымінам сямсот гадоў таму.

Менавіта тут быў забіты Кейстут, адсюль уцякаў з дапамогай жонкі Вітаўт Вялікі, тут была ўкладзеная першая саюзная дамова з польскім каралеўствам. Пасля многіх гадоў забыцця замак зноў адраджаецца з руін.

Побач — утульны гарадок Ашмяны, некалі цэнтр вялізнага павета,

у які ўваходзілі і Маладзечна, і Валожын, і Смаргонь, і Мядзел, і Паставы. Удзельнікі экскурсіі змогуць агледзець велічныя касцёл і царкву, што ўзвышаюцца над старой плошчай, наведаем адзін з найлепшых рэгіянальных музеяў краіны, а таксама старадаўнюю сінагогу.

Наступны пункт — легендарны Гальшанскі замак, апеты Караткевічам.

У гэтай славутай рэзідэнцыі Сапегаў, XVII стагоддзя таксама ідзе рэстаўрацыя, аднаўляецца абарончая вежа і частка сцяны.

Але самае цікавае чакае на шляхецкім фальварку Родзевічы, за некалькі кіламетраў ад Гальшанскага замка: забавы, старасвецкія танцы, спаленне пудзіла зімы, фальклорны абрад «Гуканне вясны», смачныя масленічныя бліны.

Каб стаць відавочцамі і ўдзельнікамі гэтай дзеі ў непаўторнай святочнай атмасферы, можна запісацца на экскурсію па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930