Знайсці
20.02.2019 / 10:46РусŁacБел

Закрыюць на рэканструкцыю вуліцу Багдановіча ад моста праз Свіслач

У сувязі з рэканструкцыяй вуліцы Багдановіча ад моста праз Свіслач да вул. архітэктара Заборскага плануецца з 23 лютага абмежаваць рух па дадзенай магістралі. Таксама будзе закрыты ўезд на вул. М. Багдановіча з боку вул. Старажоўскай і Я. Купалы, паведамляюць Мінск-навіны.

На мосце праз Свіслач праезная частка мае 6 палос руху, далей да скрыжавання з вул. Я. Купалы — 5 палос: тры ў бок вул. Заборскага і дзве ў зваротным кірунку, пасля перасячэння з вул. Я. Купалы — зноў 6 палос.

Каб павялічыць прапускную здольнасць вуліцы, запланавана пашырыць гэты ўчастак яшчэ на адну паласу. Пашырэнне пойдзе ў бок тэрыторыі былой 2-й клінічнай бальніцы.

Акрамя гэтага падчас рэканструкцыі трэба будзе перабудова інжынерных сетак, у тым ліку газаправода і цеплатрасы, якія праходзяць як раз пад скрыжаваннем з вул. Старажоўскай і Я. Купалы.

Таксама ў ходзе работ выканаюць перастранне кантактнай сеткі тралейбусаў з перастаноўкай апор, абновяць вонкавае асвятленне, усталююць новы святлафорны аб'ект на скрыжаванні з вул. Я. Купалы.

Зменіцца маршрут руху грамадскага транспарту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера